Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Вызначаны ўладальнікі штогадовай прэміі Гродзенскага райвыканкама ў сферы адукацыі

Лепшым педагагічным работнікам стала дырэктар Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мая Слуцкая.

Прэмію за творчыя дасягненні ў галіне адукацыі ў намінацыі «Лепшы выхавальнік дзіцячай дашкольнай  установы» атрымала Юлія Дамянюк, якая працуе ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча. Сярод настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў перамагла Таццяна Астапчык: яна выкладае нямецкую мову ў Капцёўскай сярэдняй школе. Сацыяльны педагог Гродзенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана Бойша адзначана за арганізацыю пазашкольнай і пазакласнай работы.

Источник:https://rgazeta.by

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика