Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Вынікі абласнога конкурсу «З міру па нітцы»

У адпаведнасці з планам работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта на 2021 год і планам работы дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства" на 2021 год з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі малой радзімы і архітэктурных помнікаў рэгіёна, а таксама падтрымкі турысцка-экскурсійнай дзейнасці і адукацыйнага турызму прайшоў абласны экскурсійна-пазнавальны конкурс з элементамі пачатковай тэхнічнай творчасці «З міру па нітцы».

У конкурсе прыняло ўдзел 70 работ з 16 раёнаў Гродзенскай вобласці і 2 раёнаў г.Гродна.

Падчас конкурсу навучэнцы наведвалі храмы, вывучалі іх гісторыю, архітэктурныя асаблівасці. На конкурс былі прадстаўлены макеты культавых збудаванняў і даследчыя матэрыялы, якія ўключаюць ўступленне, гістарычную даведку абранага аб'екта, фотаматэрыялы і інш.

Навучэнцы ДУА "Гродзенскі раённы центр творчасці дзяцей і молодзі" дасягнулі высокіх вынікаў у конкурсе.

Дыпломам 2 ступені Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджана сям'я Цацэрскага Марка ў намінацыі "Сямейная майстэрня".

Дыпломам 3 ступені ў намінацыі "Майстар і чаляднік" узнагароджана Саперава Валерыя (кіраўнік Асосава Марыя Зігмундаўна).

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика