Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Вясенняя алімпіяда

14.05.2022 на базе Путрышкаўскай СШ праведзены алімпіяды для вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі па геаграфіі, гісторыі, фізіцы, хіміі, інфарматыцы, беларускай мове і англійскай мове.

Алімпіяда праводзіцца з мэтай павышэння матывацыі да  вывучэння вучэбных прадметаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, выяўлення, падтрымкі і развіцця найбольш здольных, адораных і высокаматываваных вучняў другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:

павышэнне цікавасці вучняў да вывучэння прадметаў;

стварэнне неабходных умоў для падтрымкі адораных і высокаматываваных вучняў;

рэалізацыя ідэі бесперапыннай адукацыі шляхам выяўлення акадэмічнай адоранасці на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

прапаганда навуковых ведаў, развіццё цікавасці да навуковай дзейнасці і  інш.

У Путрышкаўскай СШ былі створаны неабходныя ўмовы для якаснага правядзення алімпіяды.

У мерапрыемтве прынялі ўдзел 85 вучняў раёна.

Алімпіяда па астатніх прадметах вучэбнага плана адбудзецца ў наступную суботу, 21.05.2022, таксама ў Путрышкаўскай СШ.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика