
У снежні 2020 года адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на базе Раціцкай СШ па тэме “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі навучання беларускай мове і літаратуры”. Мэта семінара: удасканаленне агульнакультурных, агульнапрафесійных і прафесійных кампетэнцый настаўнікаў на аснове пашырэння ведаў у галіне сучасных адукацыйных тэхналогій.
Адкрыла семінар С.А. Калугіна, галоўны спецыяліст аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі; метадыст з выступленнем па тэме “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі і выкладанне беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сэрэдняй адукацыі. Кампетэнтнасны падыход да навучання беларускай мове і літаратуры”.
Паняцці метапрадметных, прадметных і асобасных кампетэнцый вучняў асвяціла кіраўнік раённага аб’яднання настаўнікаў А.А. Стойлік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі СШ № 1 г. Скідзеля.
Патрабаванні да сучасных вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры “раскрыла” М.І. Якімовіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры 2 кваліфікацыйнай катэгорыі Раціцкай СШ.
Аб тым, як можна прымяняць тэставыя заданні на розных этапах урока падзялілася Т.Р. Петрашэвіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Раціцкай СШ.
Затым педагогі Раціцкай СШ Т.Р. Петрашэвіч і М.І. Якімовіч прадэманстравалі, як можна правевсці ў рамках метадычнай работы урок з выкарыстаннем тэхналогіі дзелавой гульні для педагогаў: урок для дарослых як форма метадычнай работы з настаўнікамі і сродак прэзентацыі ім сучасных адукацыйных тэхналогій.
У ходзе практычнай часткі семінара педагогі былі заняты распрацоўкамі ўрокаў з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій.
Падчас рэфлексіі ўсе прысутнічаючыя выказаліся пра каштоўнасць і своечасовасць праведзенага семінара.