Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Сучасныя дыдактычныя падыходы і развіццё творчых здольнасцей вучняў

13.02.2019 на базе СШ № 3 г.Скідзель адбыўся семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Гродзенскага раёна па тэме “Сучасныя дыдактычныя падыходы і развіццё творчых здольнасцей вучняў на вучэбных занятках па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Адкрыла семінар дырэктар установы адукацыі Аніська Наталля Уладзіміраўна і галоўны спецыяліст аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага райвыканкама Калугіна С.А., якая абазначыла праблемнае поле семінара.

Кіраўнік МА настаўнікаў гуманітарнага цыклу ўстановы адукацыі Крышчык Н.В. выступіла з тэарэтычным дакладам па тэме семінара.

Прысутным быў прапанаваны ўрок беларускай мовы ў 5 класе па тэме “Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а” (настаўнік вышэйшай катэгорыі Крышчык Наталля Віктараўна).

Удзельнікам семінара было прадстаўлена выкарыстанне ІКТ ў дзеянні (работа фальклорнай студыі “Крынаві”).

Глыбінёй зместу, прыгажосцю маўлення і таленавітым выкананнем вершаў і песень на роднай мове ўразіла прысутных літаратурна-музычная гасцёўня “Мая Беларусь” (настаўнік першай катэгорыі Кошчыц Ірына Антонаўна).

Прыемна ўскалыхнула струны душы і правядзенне экскурсіі на роднай мове ў гісторыка-краязнаўчым музеі “Падарожжа па малой радзіме”.

Падвядзенне вынікаў семінара і выпрацоўка рэкамендацый адбыліся падчас творчай прэзантацыі кабінета беларускай мовы “Утульная хатка”.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика