Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Ставяць спектаклі, танчаць на перапынках і размаўляюць па-беларуску. Як у Квасоўцы моладзь карыстаецца беларускай мовай

Кожны дзень за новымі ведамі ў Квасоўскую сярэднюю школу імкнуцца больш за 180 хлопчыкаў і дзяўчынак. А амаль трэць педагогаў і самі некалі займалі іх месца – скончылі менавіта гэтую навучальную установу. 
– У Гродзенскім раёне ў трох школах навучанне цалкам вядзецца на беларускай мове, і ўсе яны размешчаны ў Квасоўскім сельсавеце, – адзначае дырэктар Квасоўскай СШ Алег Хрыптовіч. 

DSC_0447.jpg

Родная мова гучыць тут на кожным уроку. Тлумачэнні па-беларуску вучні даюць і пры рашэнні матэматычных задач, і падчас хімічных вопытаў. А беларускую літаратуру яны не толькі чытаюць, але і ўвасабляюць у тэатральных пастаноўках падчас фальклорных святаў. Дарэчы ў школьным рэпертуары нямала цікавых спектакляў. 

DSC_0346.jpg

 У мінулым годзе з вялікім задавальненнем гледачы успрымалі якасную і шчырую ігру школьнікаў падчас пастаноўкі па кнізе нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”. З так званай прэм’ерай выступалі не толькі ў школе – дэманстравалі сваю творчасць і ў мясцовым доме культуры, – гаворыць дырэктар школы. – Высока ацанілі такі вынік аднаго з фальклорных святаў госці з Латвіі і ўдзельнікі шматлікіх семінараў для настаўнікаў, якія праходзілі ў школе. 

На гэтым тыдні вучні з сёмага па адзінаццатыя класы не менш эмацыянальна запрашалі гасцей на кірмаш падчас тэматычнай сцэнкі. А калі казаць аб планах на будучыню – да 75-годдзя вызвалення Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у школе паставяць міні-спектакль "Дзеці на вайне". 
Да таго ж кожны апошні чацвер месяца школьнікі прымаюць цікавых гасцей у межах “Школы актыўнага грамадзяніна”. І на гэты раз распавядала аб сваім займальным мінулым былы сакратар раённага камітэта УЛКСМ Валянціна Наседкина. Каб зацікавіць вучняў, дырэктар Індурскай сярэдняй школы прывезла членскі білет самай папулярнай моладзевай арганізацыі мінулага часу, дакументы і значкі. Адзін з апошніх у якасці падарунка папоўніў фонды школьнага музея, які сваімі экспанатамі паведамляе пра быт чалавека. 

DSC_0385.jpgDSC_0353.jpg

Ёсць  Квасоўскай школе і яшчэ адна традыцыя, асабліва прыемная для вучняў пачатковых классаў. Напрацягу ўсяго навучальнага года кожная трэці перапынак для іх – рухомы. У адзін час і ў адным месцы ўсе разам з задавальненем у рытме танца паўтараюць рухі педагогаў пад беларускую музыку. Можна пачуць тут знакамітыя напевы "Песняроў" і Іны Афанасьевай, а таксамаі добра вядомыя дзецям мелодыі пераможнага выступлення Ксеніі Сітнік на прэстыжным міжнародным конкурсе "Еўрабачанне". 

DSC_0420.jpgDSC_0461.jpg

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика