
На гэтым тыдні распачаўся першы (школьны) этап рэспубліканскай алімпіяды.
Асноўнымі задачамі з’яўляюцца:
павышэнне цікавасці вучняў да вывучаемых прадметаў, развіццё іх творчых здольнасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы;
рэалізацыя ідэі бесперапыннай адукацыі шляхам падрыхтоўкі здольнай моладзі для працягу навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі і інш.
Школьны этап праводзіцца ў адзіныя дні па тэкстах упраўлення адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта:
11.10.2021 – фізіка, геаграфія;
12.10.2021 – нямецкая мова, англійская мова, матэматыка;
13.10.2021 – астраномія, біялогія, гісторыя;
14.10.2021 – інфарматыка, беларуская мова і літаратура (комплексная работа), грамадазнаўства;
18.10.2021 – беларуская мова і літаратура (водгук), абслугоўваючая праца, тэхнічная праца;
19.10.2021 – руская мова і літаратура (водгук), хімія;
20.10.2021 – руская мова і літаратура (комплексная работа), фізічная культура і здароўе;
Пераможцы школьнага этапа алімпіяды (вучні, якія набралі больш за 50% ад максімальнай колькасці балаў) змогуць прыняць удзел у другім (раённым) этапе алімпіяды, які адбудзецца на базе Путрышкаўскай і Верцялішкаўскай сярэдніх школ у наступныя тэрміны:
13.11.2021 – матэматыка і англійская мова;
13.11.2021 – 14.11.2021 – руская мова і літаратура, абслугоўваючая праца, тэхнічная праца;
14.11.2021 – інфарматыка, хімія, грамадазнаўства;
19.11.2021, 20.11.2021-22.11.2020 - фізічная культура і здароўе;
20.11.2021 – геаграфія, фізіка, біялогія;
20.11.2021 – 22.11 2021 – беларуская мова і літаратура;
21.11.2021 – нямецкая мова, сусветная гісторыя і гісторыя Беларусі, астраномія.
Пажадаем поспехаў удзельнікам!