
Для выхаванцаў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча” першыя красавіцкія дзянькі нагадваюць не толькі пра веснавыя пераўтварэнні, але больш за ўсе пра касмічныя вандроўкі і мару чалавека пазнаць нязведанае. Аб гэтым ідзе гаворка як на занятках у сярэдніх і старэйшых группах, так і у вольны час. Праз малюнкі, разгляданне кніг і часопісаў, віртуальныя вандроўкі выхаванцы больш даведваюцца аб гісторыі касмічных палетаў і пра герояў-касманаўтаў. Зорнае неба заўсёды прываблівала ні толькі дарослых, але і дзяцей. Людзi марылi даведацца пра космас, як мага больш. Першы палет Юрыя Гагарына, фатаздымкі нашай любай зямлі, разнакаляровыя планеты, мноства зорак у начным небе адлюстраваны ў работах выхаванцаў.А якія цікавыя пытанні задаюць нашыя маляты: колькі ў небе зорак? што трэба ведаць, каб стаць касманаўтам? як касманаўты харчуюцца?
Да дня касманаўтыкі у гэтым годзе педагогі разам з выхаванцамі і іх бацькамі падрыхтавалі выставу. З падручных матэрыялаў вырабiлi амаль сапраўдныя касмiчныя караблi i ракеты. Да пачатку лета спланавалі стварыць на тэрыторыі установы касмічны куток і гульнявую базу.
Хлопчыкi i дзяўчынкi прыдумваюць розныя цiкавыя гiсторыi i казкi пра космас: пра тое, як яны паляцелi б у сваёй ракеце, якую б назву мела гэтая ракета, каго яны узялi б з сабою у палёт, у якое адзенне апранулiся б, якую ежу узялi б з сабою, каго там сустрэлi.Так мараць дзецi пра космас i касмiчныя прыгоды…
А цi ведаем мы сёння, што чакае нас заўтра… Можа i сапраўды здзейсняцца дзiцячыя мар і хто-небудзь з iх стане касманаўтам i адправiцца ў першы свой касмiчны палёт. Але кім бы ні сталі нашы выхаванцы, калі вырастуць, галоўнае, каб кожны з іх стаў добрым чалавекам і старанным, даброзычлівым грамадзянінам!