Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Лета – выдатны час года для правядзення вольнага часу

Лета – выдатны час года для правядзення вольнага часу, для адпачынку, гартавання і аздараўлення дзяцей. Самае галоўнае каб было весела, каб было цікава, каб было шмат сюрпрызаў.

У ДУА "Яслі-сад № 4 г.Скідзеля" зладзілі дзецям свята з рознымі гульнямі і эстафетамі з вадой, вясёлымі песнямі, танцавальным флэшмобам, нечаканым госцем. У вольным часе прынялі ўдзел дзеці ўсіх груп. Чаму ўсе групы разам? Мы лічым, што гэта вельмі важны момант у сацыялізацыі дзяцей, у развіцці камунікатыўных якасцяў, у стварэнні аднаго вялікага дзіцсадкоўскага калектыву, сям'і, дзе малодшыя вучацца ў старэйшых, пераймаючы ім, а старэйшыя клапоцяцца пра малых.

Адным з напрамкаў адукацыйнага працэсу ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца выхаванне бяспечных паводзін дашкольнікаў на вуліцы. У ДУА "Яслі-сад аграгарадка Азёры" з мэтай замацавання ў выхаванцаў правілаў дарожнага руху арганізавана музычная забава. Выхаванцы падчас гульняў, эстафет, выканання заданняў прадэманстравалі свае веды правілаў дарожнага руху і дарожных знакаў, змаглі паспрабаваць сябе ў ролі кіроўцаў і пешаходаў. Забава прайшла весела і цікава, выхаванцы замацавалі правілы дарожнага руху і зноў запрасілі міліцыянера ў госці.

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика