Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня 2022 года ў краіне праходзіць тыдзень роднай мовы  “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Напярэдадні правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года адбыўся рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да дня адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Іванца.

         У свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная беларуская мова.
        Правядзенне Тыдня роднай мовы - гэта адметная падзея ў культурным і грамадскім жыцці краіны з багатай гісторыяй і духоўнай спадчынай, у якой золатам упісаны імёны Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Ефрасінні Полацкай…

Нашы асветнікі шырока вядомыя і за межамі краіны, яны — фігуры еўрапейскага маштабу. Фрэска з выявай Францыска Скарыны захоўваецца ў Падуанскім універсітэце, працы Сімяона Полацкага лічацца не толькі адной з крыніц беларускай літаратуры, але і пачаткам рускага верша. Імёны Кірылы Тураўскага і Ефрасінні Полацкай годна гучаць не толькі на беларускай мове і шмат могуць сказаць не толькі беларусам.

Тыдзень роднай мовы - свята не толькі для школьнікаў, але і сучасных беларускіх асветнікаў, паэтаў, празаікаў, навукоўцаў, усіх, хто любіць, беражэ і захоўвае нашу мілагучную, напеўную беларускую мову.

Наша культура самабытная, духоўная і вечная. І ўвасабляецца яна не толькі ў мілагучнай мове. Звычаі, традыцыі, лад жыцця, мары і памкненні нашых людзей заўсёды былі накіраваны насустрач дабру, шчасцю, радасці. Каштоўную культурную спадчыну беражліва захоўвае і аднаўляе народ. Гэта дзяржаўны клопат. Адрэстаўрыраваны Мірскі і Нясвіжскі замкі, адноўлена святыня беларускага народа – Крыж Еўфрасінні Полацкай…

Нездарма нашчадкі вядомых дзеячаў 18-19 стагоддзяў, якіх лёс раскідаў па свеце, праз некалькі пакаленняў вяртаюцца сюды, каб пабачыць і адчуць, адкуль яны родам. І дзіўна: яны гавораць на нашай мове, ведаюць традыцыі беларускага народа.

         Вось яна, сіла прыцягнення роднай зямлі, непарыўнасць мінулага і сённяшняга.

План мерапрыемствау Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика