Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

06.10.2021 Квасоўскую СШ наведаў Андрэй Станіслававіч Барбашынскі

6 кастрычніка Квасоўскую СШ наведаў Андрэй Станіслававіч Барбашынскі - алімпійскі чэмпіён 1992 года ў Барселоне (Іспанія), чэмпіён СССР і СНД па гандболу. Андрэй Станіслававіч сустрэўся з вучнямі 8-11 класаў, адказаў на пытанні падлеткаў, а таксама паведаў сваю жыццёвую гісторыю. Пасля сустрэчы вучні і дырэктар школы сфатаграфаваліся з алімпійскім чэмпіёнам і адправіліся глядзець матч па гандболу паміж камандамі г. Скідзеля і г.  Ваўкавыска. З вялікім перавесам перамогу атрымала каманда г. Скідзеля, якая дарэчы  была створана  толькі два гады назад.

У Квасоўскай СШ плануецца адкрыццё спартыўнай секцыі па гандболу і адміністрацыя установы адукацыі заручылася падтрымкай у гэтым пытанні такога знакамітага і ганаровага госця.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика