
У ДУА "Яслі-сад №1 г. Скідзеля" прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да пачатку жніва - ЗАЖЫНКІ.
Зажынкі - гэта жніўны абрад, які праводзілі перад пачаткам уборкі збожжа. Многія стагоддзі гэты абрад быў адной з найважнейшых традыцый беларусаў. Паводле павер'яў, дзякуючы правядзенню абраду каласы хлеба цяжэлі, а зямля станавілася больш урадлівай. Зажынкі адзначалі з танцамі і песнямі, якія былі прысвечаны цяжкай сялянскай працы і працавітасці хлебаробаў.
Выхаванцы разам з выхавацелямі нашай установы адправіліся ў падарожжа ў мінулае. Яны ўбачылі як раней працавалі ў полі, як жалі збожжа, якая гэта цяжкая праца. Мерапрыемства прайшло з песнямі і танцамі, якія ўсхваляюць работу хлебаробаў і добры ўраджай.