Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

З любоўю да працы з маленства

Кожную вясну маляты дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці з аграгарадка Парэчча  імкнуцца сустракаць не толькі цікавымі гульнямі і забавамі, але і сумеснай працай. З задавальненнем выйшлі выхаванцы сярэдняй і старэйшых групп на градкі. Тата Максіма дапамог ўскапаць зямлю, матулі  Наталлі, Аліны і Дашы прынеслі насенне. Разам з выхавацелямі дзеці зрабілі  акуратныя градкі. Кожны мае свой радок.

Цыбулю і бульбу вырашылі пасадзіць гаспадары сярэдняй группы. Старэйшыя дзеці паклалі ў зямлю зярняткі насення: гарох, кабачкі, фасолю. Старанна і аккуратна заграбалі, старанна палілі. Каб не забыць дзе што расце каля кожнай расліны паставілі таблічкі.

На працягу лета выхаванцы плануюць паліў, рыхленне і праполку свайго гародчыка. Для гэтага на участку ёсць ўсе прылады: і тачка для вывазу смецця, дзіцячыя грабелькі, лапаткі і палівачкі. Ўсё размешчана у спецыяльна адведзеным месцы, каб не парушаць правіла бяспекі пад час працы. І застанецца толькі з нецярпеннем чакаць новага ураджаю.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика