Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

З 29 сакавіка па 2 красавіка 2021 праводзіцца заключны этап республіканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Загадам Міністэрства адукацыі вызначаны населеныя пункты, дзе праводзіцца заключны этап па кожным вучэбным прадмеце:

г.Маладзечна Мінскай вобласці

грамадазнаўства

г.Жлобін Гомельскай вобласці

гісторыя

г.Ліда Гродзенскай вобласці

беларуская мова і літаратура

г.Орша Віцебскай вобласці

руская мова і літаратура

г.Гомель

англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская мовы

г.Магілёў

матэматыка, фізіка, астраномія

г.Гродна

геаграфія

г.Віцебск

хімія, біялогія, фізічная культура і здароўе

г.Полацк Віцебскай вобласці

інфарматыка

г.Кобрын Брэсцкай вобласці

працоўнае навучанне

Алімпіядны рух у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца адной з самых яркіх складаючых нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўныя мэты алімпіяды – павышэнне цікавасці вучняў да вывучаемых прадметаў, развіццё іх творчых здольнасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы. Алімпіядны рух дае магчымасць вучням разам з настаўнікамі спасцігаць азы навукі.

Паспяховае выступленне вучняў на рэспубліканскай алімпіядзе патрабуе інтэлектуальнай сталасці, камунікабельнасці, развіцця вуснай і пісьмовай мовы, здольнасці арыентавацца ў невядомай абстаноўцы, хутка ацэньваць новую інфармацыю, умення канцэнтравацца на выкананні пастаўленай задачы. Гэтыя якасці з’яўляюцца ўмовамі канкурэнтназдольнасці вучняў.

У заключным этапе прымюць ўдзел 1665 вучняў.

Гродзенскі раён прадстаўляюць два вучні 11 класа сярэдняй школы     № 1 г.Скідзеля:

ГУРЫНА РЭНАТА, якая прымае ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры і ЖУК АЛЯКСАНДРр, які прадэманстуе сваве навыкі на алімпідзе па працоўнаму навучанню (тэхнічнай працы).

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика