Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Вытокі роднай зямлі

Многія людзі цікавяцца гісторыяй свайго роду, збіраюць звесткі пра сваіх продкаў, многія хацелі б разабрацца ў роднасных сувязях, прыцягнуць да гэтага блізкіх. Здаецца, усе мы хочам ведаць як мага больш пра нашых продкаў.

Сям’я — гэта не толькі бацькі, дзеці, цёткі, дзядзькі. Гэта бабулі, дзядулі, прабабулі, прадзядулі — гэта значыць продкі, наша роднае карэнне. Кожнае пакаленне перадае свой вопыт, традыцыі, якія складаюцца ў сямейныя каштоўнасці.

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка вельмi ўдзячны Лойкаўскай сярэдняй школе і кіруўніку музея “Вытокі” Л.Ч.Раманчук за цудоўную экскурсiю, за магчымасць яшчэ раз дакрануцца да мiнулага, да жыцця нашых продкаў. Хлопцы і дзяўчаты былi вельмi ўражаны адным з экспанатаў выставы - бiўнем маманта, якi ў музей прынёс адзін з вучняў школы, а таксама старажытнымi прадметамi побыту, такiмi як прас i бязмен.

Спадзяемся, што нашы продкі былі б нам ўдзячныя за ўспаміны пра іх, за тую павагу, якую мы да іх адчуваем!

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика