
У рамках года гістарычнай памяці, дзеці дзіцячага сада аграгарадка Азёры наведалі гістарычны музей "Спадчына" на базе Азёрскай сярэдняй школы. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыямі: "Старонкі ваеннай гісторыі", " Гісторыі вёскі", "Археалагічныя знаходкі", "Сялянская хатка". Выхаванцы ўважліва слухалі экскурсавода, задавалі шмат пытанняў, цікавіліся прызначэннем прадстаўленых экспанатаў музея. Такія жывыя зносіны дапамаглі дзецям пагрузіцца у гісторыю, а таксама садзейнічалі развіццю цікавасці да мінулага, павагі і любові да сучаснасці, выхаванню пачуцця патрыятызму.