Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Вучаніца Раціцкай СШ прыняла ўдзел у Рэспубліканскім тэлевізійным праекце

Вучаніца Раціцкай школы Карцялёва Ксенія 17 лютага прыняла ўдзел у Рэспубліканскім тэлевізійным праекце "Я знаю!". Начытаная, эрудзіраваная дзяўчынка паказала выдатныя веды ў розных галінах навукі.

Ксенія падзялілася ўражаннямі: "Здзівіла атмасфера, якая панавала ў студыі: шчырая, адкрытая, пазітыўная. Вядучыя Г.Калдун і І.Пілевіч вялі дыялог з вучнямі, падтрымлівалі і давалі парады. Падчас перапынку ўдзельнікі размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі. Я хачу сказаць словы шчырай падзякі настаўнікам, якія са мной працавалі, свайму кіраўніку Залескаму А.Р. Ён увесь час мяне падтрымліваў. Наогул, гульня прайшла на высокай ноце. Я задаволена, што туды трапіла."

Мы жадаем Ксеніі далейшых поспехаў і верым, што ў яе ўсе атрымаецца.


grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика