
З надыходам халоднага восеньскага сезона наступае і самая маляўнічая пара. Восень любіць жоўтыя, чырвоныя, аранжавыя фарбы, а часам, абсыпае ўсіх нас золатам лістапада. Восеньскія прагулкі садзейнічаюць узбагачэнню ведаў дзяцей аб сезонных змяненнях у жыцці раслін, жывёл, птушак, насякомых.
Прагулка – частка адукацыйнага працэсу, значэнне і карысць якой не трэба недаацэньваць. Гэта час назірання за прыроднымі з’явамі і сезоннымі зменамі ў навакольным свеце.
Падчас прагулак на свежым паветры выхаванцы старэйшай групы не толькі назіраюць за надвор’ем, але сістэматызуюць веды аб гародніне, адгадваюць загадкі, паўтараюць прымаўкі, а таксама восеньскія прыкметы. Вельмі падабаюцца дзецям рухомыя гульні «Гарачае месца», «Рэдзька», «У зайца». З прагулкі яны вяртаюцца заўсёды ў добрым настроі, бадзёрыя і вясёлыя.