Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Вярнуліся з перамогай

Завяршыўся трэці (абласны) этап  рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які працягваўся тыдзень.

Восем вучняў устаноў адукацыі Гродзенскага раёна вярнуліся з перамогай.

Дыпломы першай ступені заваявалі:

Пералайка Андрэй, вучань 10 класа Абухаўскай СШ (настаўнік Давідовіч Таццяна Анатольеўна) – па  інфарматыцы,

Савіцкая Лізавета, вучаніца 11 класа Капцёўскай СШ (настаўнік Астапчык Таццяна Станіславаўна) – па нямецкай мове;

дыплом другой ступені атрымаў:

Плаховіч Кіріл, вучань 10 класа СШ № 2 г.Скідзеля (настаўнік (Нікалаеў Пётр Паўлавіч) – па геаграфіі;

дыпломы трэцяй ступені атрымалі:

Махнач Марыя, вучаніца 11 класа Гожскай СШ (настаўнік Бяржынская Ніна Лявонцьеўна) – па матэматыцы,

Ус Аляксндра, вучаніца 9 класа СШ № 1 г.Скідзеля (настаўнік Чаркес Наталля Іванаўна) – па прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”,

Анзэльм Уладзімір, вучань 10 класа Раціцкай СШ (настаўнік Валюсь Марыя Іосіфаўна) – па нямецкай мове,

Казлова Валерыя, вучаніца 11 класа Абухаўскай СШ (настаўнік Станкевіч Таццяна Уладзіміраўна) – па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”,

Бакун Валерыя, вучаніца 11 класа СШ № 2 г.Скідзеля (настаўнік Ражко Веаслаў Рамуальдавіч) – па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”.

Дарэчы, вучні Пералайка Андрэй, Савіцкая Лізавета і Плаховіч Кіріл другі год запар прывозяць дыпломы з абласной алімпіяды.

Вучні-дыпламанты першай і другой ступені стануць удзельнікамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, які адбудзецца ў сакавіку 2022 года.

Віншкем пераможцаў і іх настаўнікаў!!!

 

 

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика