
“Талантлівая моладзь – багацце нашай краіны”. У горадзе над Нёманам назвалі імёны лаўрэатаў прэміі імя А.І.Дубко. Гэта – сённяшнія школьнікі, студэнты ўстаноў прафесійнай, сярэднеспецыяльнай і вышэйшай адукацыі, тыя, каму належыць будаваць і праслаўляць нашу краіну. Святочная цэрэмонія адбылася ў адноўленай пасля рэстаўрацыі галереі Тызенгаўза.
Ад Гродзенскага раёна лаўрэатам стаў пераможца міжнародных конкурсаў па карабельнабудаўнічаму спорту, вучань 11 класа Капцёўскай СШ, Грушэўскі Рычард.