Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

У Раціцкай сярэдняй школе адзначылі Дзень сям’і

15 мая ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца Дзень сям'і. У сям'і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фармаванне яго як грамадзяніна.  Сям'я - гэта крыніца павагі, салідарнасці; гэта тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.

Вывучаючы гісторыю сям'і, мы можам прасачыць сувязь паміж лёсамі папярэдніх пакаленняў і гістарычнымі падзеямі, растлумачыць і зразумець тыя ці іншыя ўчынкі сваіх родных.

Гісторыя сям'і - гэта неад'емная частка гісторыі краіны. Вучні здзейснілі падарожжа ў гісторыю сваіх сем'яў, запоўніўшы стужку часу, кожная "адзнака" якой - гісторыя пра падзеі і людзей, членаў сем'яў, якія пакінулі след у гісторыі вёскі, горада, краіны, якімі яны ганарацца. Бо менавіта выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, фармаванне сямейных каштоўнасцяў, уяўленняў аб значнасці сям'і ў жыцці грамадства, гісторыі краіны, а таксама выхаванне пачуцця гонару за сваю сям'ю з'яўляецца галоўным у жыцці кожнага грамадзяніна сваёй краіны.

Источник:https://rgazeta.by

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика