Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

У Путрышкаўскай сярэдняй школе адбыўся фестываль педагагічных груп

Ён прайшоў з мэтай фарміравання ў вучняў профільных класаў  матывацыі пры выбары педагагічнай прафесіі, 29-30 верасня 2021 года напярэдадні Дня настаўніка.

Загадчык галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык у рэжіме відэа канферэнціі звярнуўся да будучых педагогаў, навучэнцаў профільных педагагічных класаў. Руслан Юр’евіч прадставіў асноўныя тэндэнцыі развіцця нацыянальнай адукацыі, пазнаёміў з перавагамі педагагічнай прафесіі, льготамі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, сацыяльнымі гарантыямі пасля іх заканчэння, а таксама павіншаваў вучняў і калег з надыходзячым святам.

Пасля відэаканферэнцыі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай каэгорыі Наталля Заліўка арганізавала майстар-клас па тэме «Асноўныя этапы і патрабаванні да сучаснага ўрока». Падчас майстар-класа Наталля Казіміраўна адзначыла, што патрабаванні да сучаснага ўрока абумоўлены патрэбамі далейшага эканамічнага і сацыяльнага развіцця грамадства. Важным з’яўляецца выхаванне патрыятызму ў дзяцей да сваёй Радзімы. Яшчэ англійскі класік Джон Байран казаў: «Той, хто не любіць сваю краіну, любіць нічога не можа».

Педагог-псіхолаг Агнэса Непагодзіна правяла занятак з элементамі трэнінга «Прафесійны і асабісты рост будучага педагога». Вучні таксама прагледзелі фрагменты фільма «Большая перемена». У ходзе абмеркавання на прыкладзе маладога настаўніка гісторыі Нестара Пятровіча яны прыйшлі да высновы, што сапраўдны педагог – гэта не толькі чалавек, які дае веды, ён таксама грамадскі дзеяч, які імкнецца дапамагчы кожнаму свайму вучню, часам ігнаруючы свае патрэбы. Перажывае за сваіх падапечных і імкнецца вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць на шляху да атрымання ведаў і выхавання асабістых якасцяў.

З дапамогай парад вопытных педагогаў у папярэднія дні вучні атрымалі магчымасць правесці першыя ўрокі ў якасці педагогаў з вучнямі іншых класаў.  Старшакласнікі з усёй адказнасцю праводзілі ўрокі, правяралі знешні выгляд вучняў, сачылі за парадкам у школе. Дырэктар і яго намеснікі, а таксама настаўнікі-стажоры перадалі свае паўнамоцтвы ў рукі актывістаў.

Аляксандр Крывулька, настаўнік гісторыі Путрышкаўская сярэдняй школы

 

Источник

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика