Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Тыдзень роднай мовы ў дзіцячым садку

У заключэнні тыдня роднай мовы выхаванцы дзіцячага сада аграгарадка Путрышкі наведалі Путрышкаўскую сельскую бібліятэку. Чаму менавіта бібліятэку? А таму, што ў ёй можна пачуць прыгожую, мілагучную беларускую мову. Бібліятэкар, Якусік Алена Віктараўна падрыхтавала  выставу твораў дзіцячых  пісьменнікаў. Дзеці з цікавасцю слухалі вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове. Хлопчыкаў і дзяўчынак прывабіла вялікая колькасць кніг, часопісаў і  газет, роўненька расстаўленых на паліцах. Кожны выхаванец змог выбраць сабе кнігу па густу і разглядзець яе.  Дзякуючы праведзенай рабоце, сельская бібліятэка набыла новых чытачоў. Спадзяемся, што нашы выхаванцы разам з бацькамі стануць пастаяннымі наведвальнікамі месца, дзе жывуць кнігі.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика