Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЕ №2 Г.СКІДЗЕЛЯ

У яслях-садзе № 2 г.Скідзеля да дня роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, прысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны наступным мэтам: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную
актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы. 

Цэлы тыдзень выхавальнікамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы. Дзень беларускіх народных гульняў, дзень падарожжа па беларускіх народных казках. Конкурс чытачоў “Гучы, родная мова!” і конкурс малюнкаў “беларускія краявіды” да твораў беларускіх пісьменнікаў і казак. Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна.    

Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу ўсяго тыдня. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика