
З 18 па 22 кастрычніка 2021 года навучэнцы і педагогі Гродзенскага раёна прымалі актыўны ўдзел у Тыдні музеяў устаноў адукацыі.
На працягу тыдня пад дэвізам «Музей для ўсіх» музеі ўстаноў адукацыі адчынілі свае дзверы для ўсіх жадаючых.
У гэты перыяд на базе музеяў праходзілі розныя цікавыя, займальныя і карысныя мерапрыемствы для навучэнцаў і педагогаў: экскурсіі, выставы, канферэнцыі і інш. Таксама навучэнцы пазнаеміліся з віртуальнымі музеямі Гродзенскага раёна, наведаўшы прэзентацыйную пляцоўку на сайце ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.