
Ва ўсіх установах адукацыі раёна прайшлі тыдні беларускай мовы. Увесь час вучні і настаўнікі стараліся выкарыстоўваць у стасунках толькі беларускую мову.
Былі праведзены конкурсы чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў "Родная мова, цудоўная мова..."; чытальнікаў уласных вершаў , прысвечаных роднай мове “Гучы, роднае слова”; конкурс малюнкаў на творы беларускіх аўтараў, Свята фразеалагізмаў, прыказак, прымавак "Досціп і мудрасць".
У бібліятэках аформлены выставы кніг беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў І.Шамякіна, І.Мележа, К.Крапівы.
У кабінеце беларускай мовы і літаратуры аформлены экспазіцыі аўтарскіх ілюстрацый да народных прыказак "Сказаў як звязаў!".
Яркія білборды “Смак беларускай мовы” і “Кошык беларускіх прысмакаў” пашырылі лексічны запас як малодшых школьнікаў, так і вучняў старэйшых класаў. З вялікім задавальненнем вучні прынялі ўдзел у Promo-акцыі “Selfie з кнігай. Я чытаю гэта...”, дзе прадэманстравалі свае любімыя творы беларускіх аўтараў.
Прагляд мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове зацікавіў вучняў, якія зазначылі, што “сучасныя мультыплікацыйныя фільмы вельмі яскравыя, маляўнічыя, дынамічныя з цудоўным музычным суправаджэннем”.
Цікава прайшла акцыя акцыя “Мова нанова!” (пазнай “сваё” праз прастору Internet). Малюнкі з нацыянальным беларускім адзеннем суправаджаліся QR-кодамі, дзе ўтрымлівалася пэўная інфармацыя, якую можна было атрымаць пры дапамозе тэлефонаў і смартфонаў.
Асаблівы інтарэс у вучняў выклікаюць наведванні музеяў, сустрэчы з пісьменнікамі Гродзеншчыны.