Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Тэматычнае мерапрыемства па бяспецы жыццядзейнасці «Адпраўляемся ў паход без хваляванняў і клопатаў»

Лета – самы кароткі і доўгачаканы час года для дзяцей і іх бацькоў. Пакуль ёсць магчымасць, хочацца паспець усё: уволю пагуляць, выкупацца, пакатацца на ровары, і заняцца іншымі займальнымі справамі, на якія зімой ніколі не хапае часу. А каб летнія месяцы не азмрочыліся траўмамі і хваробамі – дастаткова выконваць правілы бяспекі: і дарослым, і, вядома, самім дзецям. У дашкольнай установе адукацыі Яслі-сад №4 г.Скідзеля адбылося тэматычнае мерапрыемства "Адпраўляемся ў паход без хваляванняў і клопатаў". У паход нашы дзеці адправіліся на цягніку "Любазнайкін". На шляху дашкольнікам сустрэўся міліцыянер, які яшчэ раз нагадаў ім правілы паводзін на дарозе. Міліцыянер далучыўся да дашкольнікаў і адправіўся ў паход разам з імі. Далей дзеці сустрэлі новага сябра Нязнайку, які навучыў дзяцей правілам паводзін у лесе. На дапамогу  дзецям прыйшоў жыхар лесу - Лесавік. Наступным прыпынкам цягніка «Любазнайкін» стаў вадаём, дзе дзеці сустрэлі «Вадзянога» і разам з ім яшчэ раз узгадалі правілы паводзінаў на вадаёмах. Летні паход для дашкольнікаў быў займальным, пазнавальным, а самае галоўнае – бяспечным!

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика