
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад аг.Луцкаўляны” адбылося тэматычнае мерапрыемства ”Я-Беларус і тым ганаруся!”.
Выхаванцы з вялікай павагай слухалі гімн Рэспублкі Беларусь. У госці да дзяцей прыйшлі беларусачкі, якія паведалі выхаванцам легенду пра трох сыноў адной маці : Герб, Сцяг і Гімн. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “ Ходзіць бусел”. Пад песню “Беларусь мая” выконвалі танец з шарамі ў колер Сцяга.
Мэта мерапрыемства - выхоўваць патрыятычныя пачуцці: любоў да роднага краю і гонар за яго; маральныя якасці беларусаў : дабрыню, спагадлівасць, сумленнасць.