Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Святкуем разам!

Да свята  ўваскрасення Хрыстова ў дзяржаўнай установе адукацыі  “Яслі-сад аграгарадка Квасоўка”  01.04.2021 года былі аформлены дзве выставы творчых работ  - выстава дзіцячых малюнкаў  “Велікодны пачастунак” (старшая група інтэграванага навучання і выхавання, выхавацелі дашкольнай адукацыі Сцяцкевіч І.М., Скамарошка А.І.) і  выстава сумеснай творчасці бацькоў і выхаванцаў “Велікодны падарунак”. Святочная выстава мае не толькі выхаваўчую, але і  дыдактычную накіраванасць. Выхавацелямі груп праведзена работа па фарміраванню ў выхаванцаў уяўленняў аб свяце Вялікадня, аб  звычаях і традыцыях беларускага народа згодна з узростам дзяцей.

 Шчыра дзякуем бацькам і выхаванцам сярэдняй і старшай груп інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад аграгарадка Квасоўка”, якія прынялі ўдзел у арганізацыі выставы і віншуем усіх каталіцкіх вернікаў са светлым святам уваскрасення Хрыстова!

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика