Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Свята лялькі ў Індуры ў незвычайным фармаце і з навагоднім настроем.

7 гадоў таму “фішкай” аграгарадка Індура ці інакш брэндавым мерапрыемствам, дарэчы ў адных з першых у Гродзенскім раёне, стала Свята беларускай лялькі. Ужо тады ў цэнтры культуры жылі незвычайныя лялькі – абярэжныя, багатую калекцыю якіх вырабіла Ірына Рынкевіч, майстар аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. А ў 2019 годзе ў цэнтры культуры адкрылі ўнікальны музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця», калекцыя якога сёння налічвае звыш 300 экспанатаў.


Пандэмія змяніла вельмі многае ў нашым свеце, у тым ліку свабоду перамяшчэнняў, культурных мерапрыемстваў і сустрэч. Для сябе работнікі культуры Гродзенскага раёна вырашылі захаваць ўсе фарматы - і нованабытыя “онлайн”, якія набралі папулярнасць, і чыста афлайн, і камбінаваныя, розныя і па працягласці падзей, і па фарматах. Галоўнае, каб не страціць тое, што мы доўга будавалі, і што важна - узаемадзеянне і ўключаннасць людзей-наведвальнікаў, бо наш прынцып - гэта ўвагу да кожнага чалавека.Свята лялькі, хоць і ў незвычайным фармаце, адбылося, і гэта галоўнае. Мы перакананы, што ва ўдзельнікаў мерапрыемства павінен быць выбар - прысутнічаць на пляцоўцы або далучыцца на адлегласці з дапамогай ужо звыклых нам онлайн-інструментаў. Якімі менавіта будуць гэтыя мерапрыемствы - пакажа час. Але нас сапраўды чакаюць нечаканыя рашэнні і новыя жанры, якія пашыраць уяўленні аб арганізацыі брэндавых мерапрыемстваў у Гродзенскім раёне.


Доўгатэрміновых планаў мы зараз не будуем. Калі сітуацыя будзе стабільнай, мы цалкам вернемся да афлайн-фармату, а пакуль рыхтуемся да Новага года – так жа смела I крэатыуна.

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика