
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно са старадаўнейшых народных свят.
Ў дзіцячым садзе агр.Капцёўка адбылося музычна-спартыўнае свята «Кветачкі купальскія». Гэтае мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да беларускіх традыцый і самае галоўнае – для стварэння вясёлага настрою ў дзяцей.
У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшла лясная Кікімара, якая паказвала цікавыя фокусы, гуляла ў эстафеты. Дзеці, выконвая заданні, удзельнічалі ў конкурсах, пераскоквая праз імправізаванае кастрышча, насілі ваду. Напрыканцы свята ўсе разам змаглі знайсці цудадзейную папараць- кветку і загадаць жаданні.
Гэтае мерапрыемства падаравала добры настрой, радасць, весялосць, бадзёрасць, а галоўнае – пазнаёмілі дзяцей з фальклорнымі традыцыямі.