Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

ШАНАВАЦЬ СВАЁ

У Гродзенскім раёне 94% лагераў працы і адпачынку арганізаваны ў супрацоўніцтве з базавымі гаспадаркамі.

У Верцялішкаўскай сярэдняй школе лагер працы і адпачынку “Юнацтва” на дагаворнай аснове з СВК “Праг­рэс-Верцялішкі” існуе ўжо больш за 20 гадоў. За гэты час школа і СВК сталі паўнапраўнымі партнёрамі ў многіх пачынаннях. 46% рабочых, спецыялістаў базавай гаспадаркі — гэта бацькі навучэнцаў школы, 32% — выпускнікі школы. Акрамя таго, штогод у летні перыяд ствараецца працоўны атрад з ліку былых вучняў, цяперашніх студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. 

У першай палове дня старша­класнікі — а гэта, як правіла, навучэнцы агракласаў, якія ўжо матываваны на сельгасспецыяльнасці, працуюць на палях СВК. Вядома ж, у працэсе яны знаёмяцца з вытворчасцю, спецыялістамі гаспадаркі.

Верцялішкаўская школа і аграгарадок багатыя сваімі традыцыямі, адна з якіх — захаванне памяці пра гісторыю роднай вёскі. Як навучыць сучаснага школьніка быць удзячным, шанаваць не толькі сваю, але і чужую працу? Захоўваючы традыцыі і пераем­насць пакаленняў, нашы педагогі шукаюць новыя формы і магчымасці арганізацыі пазакласнай работы, адна з якіх — выкарыстанне выха­ваўчага патэнцыялу школьнага музея.

Цэнтр-музей “Крыніца” функцыянуе з 2004 года. У музеі прадстаўлены 4 экспазіцыі. У Год гістарычнай памяці калектыў педагогаў, навучэнцаў і выпускнікоў школы прыняў рашэнне аб стварэнні яшчэ адной экспазіцыі — “Крокі да прагрэсу”, прысвечанай пасля­ваеннаму развіццю Верцялішкаўскага краю. У экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы пра гісторыю станаўлення славутай гаспадаркі і яе кіраўнікоў. Старт ініцыятывы было вырашана даць старшакласнікам лагера “Юнацтва”. Так, у маі 2022 года з’явіўся праект “Памятаем і захоўваем гісторыю, жывём сучаснасцю, імкнёмся ў будучыню!”, ­удзельнікамі якога сталі 10 падлеткаў 14—16 гадоў. Гэта актывісты БРСМ, члены савета музея, прадстаўнікі школьнай сістэмы самакіравання. Да ініцыятывы далучыліся выпускнікі школы — студэнцкі атрад “Лідар” з ліку членаў БРСМ СВК “Прагрэс-Верцялішкі”.

У праекце чатыры тэматычныя этапы, кожны з якіх з’яўляецца зыходным пунктам у розных відах дзейнасці. Першы інфармацыйна-падрыхтоўчы этап “Праца — падмурак чалавечага жыцця і культуры” самы аб’ёмны, калі адбываецца фарміраванне творчых груп педагогаў і дзяцей, распрацоўваецца педагагічная аснова праекта. Другі этап “Пачатак — самая складаная частка любой працы” ўключае арганізацыю жыццядзейнасці лагера. “Справы важнейшыя за словы” — трэці этап. Менавіта ў гэты час арганізоўваецца працоўная дзейнасць у СВК, рэалізоўваецца асноўная ідэя праекта — работа ў музеі. На заключным этапе падводзяцца вынікі.

Працуючы на палях, знаёмячыся з гісторыяй, падлеткі не толькі пашырылі і паглыбілі свае веды, набылі працоўныя навыкі, але і навучыліся працаваць з інфармацыяй, пачалі разумець, колькі сіл укладваецца ў развіццё аграгарадка, навучыліся беражліва ставіцца да культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Источник: nastgaz.by

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика