Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Прыгажосць вакол нас!

Прырода – гэта ўсе тое, што наўкол нас: лясы, палі, лугі, рэкі, азёры... Кожнае з пералічанага – сапраўдная таямніца або, як яшчэ кажуць, непрачытаная кніжка. Колькі яе не чытай – яна кожны раз адкрывае нам нешта новае, да гэтага нязведанае.
Узяць хаця б лес. Як можна не любавацца ім, напоўненым сонечнымі зайчыкамі, якія прабіваюцца праз густую зеляніну верхавін. Заходзім – быццам у зачараваным царстве. Паўсюль птушыныя спевы, звон камароў, цвырканне конікаў, завіхаюцца працавітыя мурашкі і не менш руплівыя пчолкі. Жыццё ідзе, кіпіць, бурліць!


Выхаванцы СПЦ сталi ўдзельнiкамi экскурсii "Прыгажосць вакол нас!", у ходзе якой апынулiся ў свеце прыроды. Большая частка прыроды Беларусі захавалася практычна ў некранутым выглядзе. Таму яшчэ цiкавей назiраць за птушкамi, жывёламi i раслiнамi, рачулкамi i азёрамi. Выхаванцы паназiралi за вавёркай, пазнаёміліся з лекавымi раслiнамi, пакаштавалi сунiцы.


Дзецi вельмi ганарацца тым, што жывуць у такой цiкавай i прыгожай краiне - Беларусь.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика