Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

ПРОФІЛЬНЫ АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “НАВУКА”

У чэрвені распачаў дзейнасць абласны дзіцячы профільны аздараўленчы лагер “Навука”, які штогод арганізуецца галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама сумесна з Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Знаходзіцца ён у аграгарадку Парэчча Гродзенскай вобласці – месца казачнай прыгажосці – размяшчаецца ў Парэцкай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце Гродзенскага раёна, сярод сосен, бяроз і старажытных ліп, якія напаўняюць водарам наваколле. Усё спрыяе добраму адпачынку.

Гэты год у лагер “Навука” запрошаны ўдзельнікі і пераможцы алімпіяды па нямецкай і беларускай мове, гісторыі, біялогіі і хіміі, геаграфіі і фізіцы з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Заняткі па прадмеце толькі да палудня, пасля – адпачынак і розныя выхаваўчыя мерапрыемствы. Гэта і проста, і складана. Дзеці, якія збіраюцца разам, аб’яднаныя любоўю да прадмета. Настаўнікі, выкладчыкі, вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна, якія маюць багаты вопыт працы з адоранымі вучнямі, на занятках імкнуцца праз цікавыя формы работы разгледзець тэарэтычныя пытанні і рэалізаваць іх на практыцы, што дасць пэўны штуршок у назапашванні ведаў. Час на занятках ідзе хутка, пасля кожнага – рэфлексія: што атрымалася, а над чым яшчэ трэба папрацаваць.

Доўжыцца лагер “Навука” будзе да 29 чэрвеня, а гэта больш за два тыдні плённай і творчай працы, актыўнага і крэатыўнага адпачынку для 125 вучняў Гродзенскай вобласці. Ад Гродзенскага раёна удзел прымаюць вучні ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Скіделя" Раманюк Таццяна Аляксандраўна (вучаніца IX класа) і Дашкевіч Юлія Аляксандраўна (вучаніца VIII класа). 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика