Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Прачытайце і адпачніце

26 кастрычніка – добрае і вясёлае міжнароднае свята - Дзень прыемных нечаканасцей.

Дакладна невядома, хто і калі стаў ініцыятарам правядзення свята, але відавочна – гэта вельмі пазітыўны і адкрыты свету чалавек. З кожным годам у Дня з’яўляецца ўсё больш прыхільнікаў, таму сёння ён набывае ўсе больш шырокі спектр святкавання.

Традыцыі Дня, зразумеля, «вынікаюць» з самой назвы свята – у гэты дзень прынята рабіць розныя “прыемнасці” другім і нават малавядомым людзям, прычым, без поваду.  

А радасць ад нечаканага падарунка ці ўвагі адыгрывае немалую ролю ў жыцці кожнага з нас.

Да таго ж, паколькі дата свята прыходзіцца на восень – пару не самую любімую і часта сумную, то такі Дзень можа падарыць радасць і заставіць усміхнуцца многіх.

З чаго ж пачаць? Зразумела, з сюрпрызаў самым блізкім людзям – любімым, бацькам, дзецям, калегам па рабоце, сябрам… Прычым, гэта можа быць не вельмі дарагі падарунак. Пажаданне добрай раніцы, добрага дня, шакалад да кавы, мілае паведамленне ў тэлефоне, званок бацькам з пажаданнямі дабра ці проста ўсмешка незнаёмаму чалавеку на вуліцы – падараць прыемныя пачуцці і радасць.

А калі хочацца нечага больш грунтоўнага  – патэлефануйце сябрам, з якімі даўно не бачыліся, запрасіце любімага чалавека ў кафэ ці на выставу, а можа, - на прагулку ў парк, дапамажыце старому чалавеку перайсці цераз дарогу, парадуйце калег торцікам ці іншай прыемнай нечаканасцю … Галоўнае – проста так, нечакана, вынікам стане цудоўна пражыты дзень! Усё залежыць ад фантазіі і жадання парадаваць іншых. І, як кажа народная мудрасць: лепш падарункі дарыць, чым іх атрымліваць…

Дарэчы, згодна філасофскім вучэнням, зробленае блага вяртаецца ў стократ…

Даказана навукай, што звяршаючы станоўчыя ўчынкі і павышаючы сабе настрой, мы ўмацоўваем свой імунітэт, павышаем настрой, зніжаем рызыку захворванняў нервовай сістэмы, павышаем свой жыццёвы тонус.

У сучасным свеце з яго скарасцямі, стрэсамі, патокам негатыўнай інфармацыі часта не хапае звычайнай усмешкі і простага чалавечага водкліку. Дзень прыемных нечаканасцей – той самы повад, каб яшчэ раз паказаць, што добрым быць не сорамна. Нехта палічыць гэта свята інфантыльным перажыткам беззаботнага дзяцінства, але менавіта такой дзіцячай лёгкасці і адсутнасці страха быць незразумелым часта не хапае дарослым людзям. Галоўнае – пачаць самому. І няхай за вакном асенняе неба - у жыцці кожнага будуць самыя цёплыя, сонечныя падзеі і як мага больш прыемных нечанасцей!

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика