
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад аграгарадка Свіслач» працягвае старанна працаваць і развіваць творчыя здольнасці юных выхаванцаў. Удзел у вочных конкурсах стаў немагчымым, але жаданне раскрыць свой творчы патэнцыял не згасае, дзякуючы сумесным намаганням педагогаў і выхаванцаў. Чарговым дасягненнем стала перамога ў Міжнародным конкурсе харэаграфічнага мастацтва "Танцавальны марафон".
Танцавальная група "Карамелькі" (Дудзіч Соф'я, Лісоўская Сафія, Куркіна Варвара) заваявала званне Лаўрэата I ступені ў намінацыі "Дзіцячы танец".
Віншуем выхаванцаў і музычнага кіраўніка Сінельнікаву Святлану Вячаславаўну з заслужанай перамогай, жадаем ім творчых поспехаў і дасягненняў!