Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Падведзены вынікі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды

Падведзены вынікі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды

Гродзенскі раён на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прадстаўлялі 2 вучні 11 класа сярэдняй школы № 1 г.Скідзеля: Жук Аляксандр  па вучэбным предмеце “Працоўнае навучанне”  і Гурына Рэната па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Па выніках алімпіяды Гурына Рэната ўзнагароджана дыпломам 2 ступені.

Рэната другі раз была ўдзельніцай заключнага этапа: першы раз у 2019 годзе. У 2020 годзе заключны этап праводзіўся толькі для 11-цікласнікаў, і Рэната не трапіла на алімпіяду. Нягледзячы на гэта, Рэната ўзмоцнена рыхтавалася пад кіраўніствам свайго педагога Лісай Марыі  Юльянаўны, і, як паказаў фінал алімпіяды – не дарэмна.

Зараз Рэната стаіць перад выбарам вышэйшай навучальнай установы краіны, у якой будзе працягваць навучанне. 100 балаў па беларускай мове на цэнтралізаваным тэсціраванні яна ўжо атрымала аўтаматычна.

Віншуем з перамогай Рэнату і настаўніка Лісай Марыю Юльянаўну!

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика