Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Падведзены вынікі конкурсу творчых работ, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка.

Сярод айчынных драматургаў, якія раскрылі сацыяльнае азначэнне камедыі, по праву можна назваць імя Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Усё сваё сумленнае жыццё Макаёнок самааддана любіў тэатр, якому служыў у поўную сілу свайго яскравага драматургічнага таланту. Яго п’есы заўсёды выклікалі павышаную цікавасць тэатральных калектываў і гледачоў. Абапіраючыся на багацце беларускага фальклору, пісьменнік па-наватарску развіваў традыцыі драматургіі, праўдзіва і яскрава адлюстроўваў жыццё народу.

Конкурс праводзіўся ў адпаведнасці з планам работы ўпраўлення адукацыі, з мэтай пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыцягнення цікавасці да беларускай літаратуры, папулярызацыі творчасці беларускіх паэтаў, развіцця творчых здольнасцей вучняў. Конкурс быў арганізаваны ўпраўленнем адукацыі Гродзенскага райвыканкама.

Прынялі ўдзел у конкурсе 25 вучняў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

Для напісання творчых работ былі прапанаваны наступныя тэмы:

“Пасягаю на вялікае”. Традыцыі і наватарства ў творчасці А.Макаёнка

Каштоўнасць творчасці А.Макаёнка для беларускай літаратуры: у чым яна?

Чытаючы Макаёнка…

Вучні ў творчых работах праявілі веданне творчасці пісьменніка, уменне аналізаваць яго творы, выказваць уласную думку, абгрунтоўваць свае тэзісы.

         На падставе пратаколаў журы ўзнагароджаны

        дыпломам І ступені:

Гурына Рэната, вучаніца 11 класа СШ № 1 г.Скідзеля;

дыпломамі ІІ ступені

Салей Аляксандра, вучаніца 10 класа СШ № 1 г.Скідзеля;

Грышчук Ксенія, вучаніца 10 класа СШ № 1 г. Скідзеля;

Драгун Уладзіслаў, вучань 11 класа СШ № 2 г.Скідзеля;

дыпломамі ІІІ ступені

Дзіўнэль Валерыя, вучаніца 9 класа ясляў-сада-сярэдняй школы аг.Адэльск;

Касцецкая Анжэла, вучаніца 10 класа Індурскай СШ;

Лапенка Маргарыта, вучаніца 11 класа Абухаўскай СШ;

Прэпесць Дар’я, вучаніца 11 класа Гожскай СШ;

Казакова Вікторыя, вучаніца 10 класа ясляў-сада-сярэдняй школы аг.Луцкаўляны;

Ларыкаў Вячаслаў, вучань 9 класа Наваселкаўскай базавай школы.

 

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!!!

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика