Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

«Не проста гурбы снегу!»

      Зiма…Колькi радасцi i цудаў у гэтым слове! Асаблiва для дзяцей. А ў гэтым годзе зiма выдалася на славу! Як кажуць дзецi: сапраудная! А зiма i праўда здзiўляе. Мароз шчыпле за нос. Завеi гудуць у камiнах. А снегу вялiкiя гурбы намяло. I празрыстыя ледзяшы весела блiшчаць на сонцы. Дзецi, ды i дарослыя таксама, вельмi задаволеныя. Дауно не было ў нас такой зiмы: белай, снежнай, чыстай. Сапраўднай!

      А ў дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi аграгарадка Парэчча на такую прыгажосць не змаглi не звярнуць увагi  дарослыя і дзецi. I вось аднойчы, у адзiн прыгожы сонечны дзень усе выйшлi на вулiцу. I пачалася тут цудадзейная праца. А праз некаторы час на тэрыторыi дашкольнай установы з’явiлiся цiкавыя снежныя фiгуры.

     Вось гэта цуд!  Вялiкі,прыгожы,рознакаляровы вусень ласкавай усмешкай сустракае выхаванцаў каля парога дашкольнага цэнтру. Але не скульптары яго выточвалi, як можа здавацца на першы погляд. Зляпiлi яго са снегу выхавальнiкi дашкольнай установы. I дзецi з радасцю дапамагалi: ляпiлi, раўнялі, фарбавалi.

      А на ўваходзе на тэрыторыю, каля самых варот, сустракаюць дзяцей i бацькоў жыхары далёкай Поўначы: два прыгожыя i важныя пiнгвiны. Стаяць яны, ганаровыя, у чорных пiнжаках, у чырвоных ботах. I нiбыта запрашаюць: «Заходзьце да нас, калi ласка!». Бацькi,уражаныя такім хараством,  спакойна iдуць на працу. А дзецi з лёгкасцю i радасцю застаюцца ў сваiх групах да самага вечара. I не дзiва! Дзецi добра ведаюць, што калi прыйдзе час прагулкi, акрамя снежных фiгур, чакаюць iх на вулiцы цiкавыя зiмовыя забавы. «Якiя забавы? - спытаецеся вы. - Як жа гуляць на двары, калi столькi снегу?» Не усе дарослыя могуць тут прайсцi, што казаць пра маленькiх дзяцей. Але у дашкольным цэнтры вялiзныя гурбы снегу цудоуным чынам ператварылiся у таямнiчыя лабiрынты. Дзецi памятаюць, што па iм трэба хадзiць акуратна i уважлiва. Чаму уважлiва? Таму што гэта ж лабiрынт! У iм можна знайсцi пiрацкi скарб або падарункi самой Снежнай каралевы.

      Вось колькi радасцi i шчасця могуць прынесцi дзецям вялiкiя гурбы халоднага, белага снегу!

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика