Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Навучэнцы СШ № 1 г. Скідзеля прыехалі з перамогай з фестывалю «Фізіка вакол нас»!

Фестываль "Фізіка вакол нас", які адбыўся ў навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы, аб'яднаў больш за 300 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі фестывалю выступілі фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы і Асацыяцыя "Адукацыя для будучыні".

У рамках фестывалю прайшла юбілейная X навукова-практычная канферэнцыя для школьнікаў "Фізіка вакол нас", у якой прынялі ўдзел чацвёра навучэнцаў СШ № 1 г.Скідзеля. Маладыя даследчыкі выступілі з дакладамі ў тэматычнай секцыі «Фізіка ў прыродзе і тэхніцы». Журы адзначыла глыбіню тэарэтычнага аналізу, высокую практычную значнасць і несумненную актуальнасць вызначаных праблем. Як вынік-чатыры дыпломы: Сцепанцэвіч Д.-дыплом I ступені, Петушок М.-дыплом II ступені, Казячы З.-дыплом II ступені, Кошчыц А.-дыплом III ступені. Навуковымі кіраўнікамі выступілі настаўнікі фізікі Чэпік А. С. і Крыніцкая А. І.

Варта адзначыць, што ўдзел у дадзеным мерапрыемстве СШ № 1 г. Скідзеля стаў добрай традыцыяй: на працягу трох гадоў яе школьнікі ўваходзяць у лік пераможцаў дадзенага форуму.

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика