Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пройдзе ў перыяд з 14 снежня 2021 г.  па 14 студзеня 2022 г. У рамках акцыі адбудуцца разнапланавыя традыцыйныя мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва раёна. Да дабрачыннай акцыі далучацца мясцовыя прадпрыемствы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні.

         Дэлегацыі Гродзенскага раёна прымуць удзел у рэспубліканскіх і абласных навагодніх святах. Дабрачыннае свята з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 26-27 снежня 2021 г. у Палацы Рэспублікі. Навагодняе прадстаўленне ў Палацы Незалежнасці для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з мнагадзетных сем’яў пройдзе 5 студзеня 2022 г. На базе Гродзенскай абласной філармоніі 28 снежня 2021 г. адбудзецца абласное дабрачыннае свята.

         27 снежня 2021 г. на базе ўстановы культуры “Скідзельскі гарадскі дом культуры” адбудзецца раённае дабрачыннае свята  для  дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў , дзяцей з ліку пераможцаў алімпіяд, конкурсаў і фестываляў, спартыўных спаборніцтваў. У рамках свята прадугледжана гульнявая праграма і прагляд музычнага спектакля “Шчаўкунчык”.

         23 снежня навагодняе мерапрыемства “Кожны год да нас прыходзіць Новы год” пройдзе ў Гродзенскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры. Навагоднія віншаванні “Цуды з Навагодняга куфэрка” пройдуць у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (24 снежня) і Дзяцячым доме сямейнага тыпу (28 снежня).

         Усім удзельнікам навагодніх мерапрыемстваў будуць уручаны салодкія падарункі, набытыя за кошт раённага бюджэту.

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика