Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Нашы на ТV

Вучань 10 класа ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Скідзеля"  Плаховіч Кірыл стаў удзельнікам тэлепраекта "Я знаю!". 20 сакавіка на тэлеканале Беларусь 1 адбылася трансляцыя праграмы.
Кірыл разам з настаўнікам гісторыі Аляксеем Уладзіміравічам апынуўся ў незвычайнай атмасферы тэлебачання.
Калектыў школы, усе настаўнікі і вучні з захапленнем назіралі за цікавай гульнёй.
Кірыл выступіў вельмі годна: смела і ўпэўнена адказваў на пытанні, не губляўся перад камерамі і набраў 31 бал. Дадзены вынік дазваляе Кірылу прыняць удзел у суперфінале, дзе сустрэнуцца лепшыя з лепшых 10-класнікаў нашай краіны.
Здымкі суперфінала пройдуць у канцы сакавіка. Жадаем Кірылу перамогі і з нецярпеннем чакаем эфіру.

Тым, хто прапусціў праграму 20.03, рэкамендуем паглядзець запіс на ютубе.

Источнк: https://skidel2.schools.by

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика