
У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №1 горада Скідзеля” сёння незвычайны дзень. У рамках“Дня роднай мовы”, які адзначаецца 21 лютага адкрыўся музей "Беларуская хатка". Аўтарамі ідэі, стваральнікамі з’яўляюцца работнікі ўстановы, а таксама бацькі выхаванцаў.
Міні музей “Беларуская хатка” створаны з мэтай фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятычных пачуццяў, знаёмства з гісторыяй і традыцыямі беларускага народа. Гэта садзейнічае далучэнню выхаванцаў да народнай спадчыны праз знаёмства з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, прадметамі побыту, прыладамі працы, адзеннем і абуткам.