Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Міжнародны конкурс праектаў індывідуальных адукацыйных праграм інтэлектуальна адораных вучняў і іх цьютарскага суправаджэння

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў у галіне інтэлектуальна-творчага развіцця навучэнцаў.

Міжнародны конкурс праектаў індывідуальных адукацыйных праграм інтэлектуальна адораных вучняў і іх цьютарскага суправаджэння

Працягваецца прыём работ для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе праектаў індывідуальных адукацыйных праграм інтэлектуальна адораных вучняў і іх цьютарскага суправаджэння, арганізатарам якога выступіла ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў у галіне інтэлектуальна-творчага развіцця навучэнцаў.

Асноўныя задачы конкурсу:

  • абагульненне і распаўсюджанне педагагічнага вопыту па фарміраванню метапрадметных кампетэнцый і развіццю асобасных якасцей навучэнцаў праз выяўленне лепшых адукацыйных практык;
  • актывізацыя дзейнасці педагагічных калектываў устаноў адукацыі па ўдасканаленню сістэмы работы з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі;
  • павышэнне прэстыжу настаўніцкай прафесіі, публічнае прызнанне ўкладу настаўнікаў у станаўленне падрастаючага пакалення.

Для ўдзелу запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Удзельнікам неабходна да 25 верасня 2020 года падаць заяўку і праект індывідуальнай адукацыйнай праграмы інтэлектуальна адоранага вучня і яе цьютарскага суправаджэння ў аргкамітэт мерапрыемства па электронным адрасе olimp@academy.edu.by

Конкурс ладзіцца ў два этапы: завочны і вочны. На завочным праводзіцца экспертная ацэнка праекта. Вочны этап пройдзе ў межах IV Міжнароднага фестывалю прафесійнага педагагічнага майстэрства педагогаў «Пазнанне ў сатворчасці» з 21 па 23 кастрычніка 2020 года.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць сертыфікат, лепшыя праекты будуць апублікаваны.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах правядзення конкурсу можна азнаёміцца тут.

НІА
па матэрыялах сайта
http://www.academy.edu.by

grodroo.by © 2021 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика