
Фарміраванне асноў грамадска -патрыятычнага выхавання пачынаецца з маленства.
У дашкольнай установе адукацыі "ДЦРД аг. Парэчча" вялікае значэнне надаецца знаёмству як з дзяржаўнымі, так і з нацыянальнымі сімваламі нашай Радзімы. Дзеці не толькі слухаюць, але і ведаюць гімн сваей краіны, а на святах і ўрачыстасцях выхаванцы старэйшай групы спяваюць разам з дарослымі.
У год гістарычнай памяці калектыў вырашыў як мага больш увагі звярнуць на гэты накірунак работы. Акрамя тэматычных куткоў, якія ёсць у кожнай групе, на тэрыторыі Дашкольнага цэнтру развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча з'явілася некалькі тэматычных зон. З цікавасцю не толькі хлопцы, але і дзяўчынкі ,наведваюць ваенную палатку. Выхаванцы спрабуюць сябе ў якасці вадзіцеля ваеннай тэхнікі. Макеты тэхнікі дапамагаюць педагогам мадэліраваць розныя гульнёвыя сітуацыі. Праз матэрыял, размешчаны на лінейцы «па старонках роднага краю», знаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі Радзімы.
А напярэдадні Дня Незалежнасці на ўваходзе ў цэнтр з'явіўся стэнд , прысвечаны году гістарычнай памяці. Не толькі дзеці, але і бацькі, маюць магчымасць яшчэ раз успомніць пра подзвіг дзядоў і прадзедаў у гады вайны. Праз фотаздымкі наведаць значныя месцы не толькі нашага Парэчча, але і яго асяроддзя. А любоў да родных мясцін, сваей гісторыі абазначылі сімвалічным сэрцам, якое зроблена ў падарунак ўстанове мнагадзетнай сям'ёй Гіль Захара.

