Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Магчымасць прадэманстраваць свае таленты!

23 сакавіка 2022 года на базе ДУА “Гродзенскі абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” прайшоў занальны прагляд мастацкай творчасці выхаванцаў і вучняў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ, аддзяленняў дзіцячых сацыяльных прытулкаў, цэнтраў каррэкцыйны-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дамоў-інтэрнатаў г.Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках XIII рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”.

Фестываль праводзіцца адзін раз у тры гады. Мэтай фестываля з’яўляецца маральна-духоўнае і эстэтычнае развіццё дзяцей, садзейнічанне іх сацыялізацыі і паўнацэннай інтэграцыі ў грамадства.

Удзел у праглядзе прынялі і выхаванцы сацыяльнага прытулка Гродзенскага раённага СПЦ, а таксама выхаванец прыёмная сям’і А.П.Каленік – Курловіч Максім.

Выхаванцы прадставілі на суд журы музычны, танцавальны і вакальна-танцавальны нумары, а таксама арганізавалі выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Прыродны містэр”.

Дзеці праявілі свае найлепшыя якасці, выклаліся на ўсе 100 працэнтаў! Акрамя таго, яны атрымалі добры вопыт выступлення перад вялікай публікай.

Курловіч Максім прадставіць сацыяльна-педагагічны цэнтр на абласным этапе фестываля. Віншуем з перамогай!

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика