Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Лета – выдатны час года

Час адпачынкаў, паездак, сустрэч. Летам дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі становіцца менш – хтосьці адпачывае на дачы, некаторыя з'язджаюць з бацькамі. Але многія дашкольнікі застаюцца ў горадзе і наведваюць дзіцячы сад увесь летні перыяд.

Педагогі дашкольных устаноў Гродзенскага раёна імкнуцца зрабіць гэты час для іх пазнавальным, вясёлым, насычаным новымі ўражаннямі.

Для дзяцей штодня арганізуюцца вясёлыя гульні на вуліцы, бо большую частку дня дзеці летам праводзяць на свежым паветры. Не забываюць педагогі пры гэтым меры засцярогі - апранаюць галаўны ўбор, у зацененых месцах здымаюць частку адзення, арганізаваны пітной рэжым. Правядзенне паветраных ваннаў спалучаецца з рухомымі гульнямі.

Сёння ў ДУА “Яслі-сад № 4 г.Скідзеля” прайшоў маляўнічы парад ровараў і самакатаў. Здавалася, што цікавага можа быць у звычайным ровары? У самакаце? Але няма мяжы дасканаласці, а фантазіі удзельнікаў застаецца толькі пазайздросціць. Дашкаляты з гонарам прадэманстравалі свае ўпрыгожаныя ровары і самакаты, праехаліся па тэрыторыі дзіцячага садка. Пасля парада юныя ўдзельнікі дарожнага руху прынялі ўдзел у эстафетах і паказалі свае веды правілаў дарожнага руху, а таксама нагадалі асноўныя правілы веласіпедыста. У выніку ў дзяцей ад праведзенага мерапрыемства атрыманы вялікі зарад бадзёрасці і энергіі, дзеці знаходзіліся на станоўчым эмацыйным уздыме, ад праведзенага мерапрыемства ва ўсіх з'явіўся радасны настрой.

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика