Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Лепка — адзін з самых эмацыянальных з прадуктыўных відаў выяўленчай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту

           Лепка дабратворна ўплывае на ўсебаковае развіццё дзіцяці, спрыяе развіццю глядзельнага ўспрымання, памяці, вобразнага мыслення, развіццю ўменняў і навыкаў, неабходных для дзіцяці. Лепка, таксама як і іншыя віды выяўленчай дзейнасці, фарміруе эстэтычныя густы, развівае пачуццё прыгожага, уменне разумець прыгожае ва ўсёй яго разнастайнасці. Заняткі па лепцы ў дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту носяць прадметных характар, г.зн. дзеці лепяць асобныя фігуркі, не звязаныя сюжэтам.

   У рознаўзроставай №1 группе для нашых дзяцей выхавацелем дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі Сільвановіч Валянцінай Яўгеньеўнай быў праведзены цікавы занятак па лепцы "Хустачка для бабулі", які садзейнічаў фарміраванню ў дзяцей навыкаў упрыгожваць прадмет фігуркамі з пласціліна, развіццю дробнай маторыкі рук, развіццю творчых здольнасцяў, замацаванню ўмення адрозніваць колер, велічыню, а таксама развіццю ўмення дэкараваць выраб з выкарыстаннем стэка. З вясёлай бабуляй, якая наведала дзяцей, час праляцеў хутка і вельмі цікава! 

 

Источник: https://ddu-svisloch.schools.by/news/1774286

 

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика