Яндекс.Метрика
Регистрационный номер: 4141101368

Як шукалі ўлетку чароўную кветку

08.07.2022  у дашкольнай установе “Яслі-сад аг.Абухава” прайшла музычная забава “Як шукалі ўлетку чароўную кветку”. Да выхаванцаў старэйшай групы завітала дзяўчынка Купалінка, якая пазнаёміла іх з абрадамі і звычаямі гэтага свята.

З пакон вякоў нашы продкі святкавалі гэта свята ў гонар сонца, росквіту раслін і збажыны. Дзяўчаты збіралі кветкі, зёлкі і плялі вянкі, бо, згодна з павер’ямі, менавіта на Купалле травы і кветкі набываюць лекавую і цудоўную моц. Моладзь вадзіла карагоды, спявалі песні, скакалі праз купальскае вогнішча. Верылі, што ў гушчары лесу зацвітае кветка папараці, здольная даць чалавеку празорлівасць. Выхаванцы старэйшай групы таксама гулялі ў беларускія народныя гульні, скакалі праз купальскае вогнішча, вадзілі карагоды, пускалі вяночкі па вадзе і загадвалі жаданні.  Незабыўныя ўражанні засталіся ў дзяцей ад сустрэчы з Ведзьмачкай, якая і дапамагла адшукаць чароўную папараць-кветку. Усе, як адзін, загадалі сваё заветнае жаданне і ўпэўнены, што яно абавязкова збудзецца!

grodroo.by © 2022 Все права защищены
Mы в соцсетях:
Регистрационный номер: 4141101368
Яндекс.Метрика