
Выхаванцы старшай групы “Дашкольнага цэнтру развiцця дзiцяцi аграгарадка Парэчча” ўсе ведаюць пра дзяржаўныя сiмвалы нашай краiны – Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн. Кожны з iх падрабязна раскажа, якога колеру наш сцяг i дзе яго можна ўбачыць. З лёгкасцю пазнаюць сцяг і герб Беларусi ў параўнаннi з адпаведнымі сімваламi iншых краiн свету. Будучыя першакласнiкi ведаюць матыў галоўнай песнi краiны – гiмну. Кожны з іх самастойна і ўсе разам i з жаданнем спяваюць яго. Амаль кожны маленькі патрыёт сваёй Радзімы ўжо добра ведае пра асаблівасці паводзін пры слуханні гімну. Таму дзяўчынкi i хлопчыкi заўсёды слухаюць гімн сваёй краіны стоячы. Выхаванцы дашкольнага цэнтру знаёмы і з прыроднымі сiмваламі нашай рэспублiкi: зубар, бусел,бульба, васiлёк, канюшына, лён….
На занятку «Дзяржаўныя сiмвалы Рэспублiкi Беларусь», выхаванцы з захапленнем разглядалi і расказвалі пра герб нашай краiны. Дзеці заўважылi, што ў яго выяве прысутнiчаюць некаторыя, знаёмыя ім, прыродныя сiмвалы. Будучыя першакласнікі з лёгкасцю пазналi i кветачкi канюшыны, i кветачкi iльну, i залацiстае калоссе. Убачылі, што кветачкi па баках абвiты чырвона-зялёнай стужкай. А самыя ўважлiвыя адзначылi, што гэта колер нашага сцяга.